ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
ТЭМА 1. УВОДЗІНЫ
Сучасная беларуская мова як прадмет вывучэння. Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры і форма яе выражэння. Паходжанне беларускай мовы, гістарычныя ўмовы яе развіцця. Пытанні сённяшняга стану беларускай мовы. Нацыянальная мова і літаратурная мова. Дыялекты беларускай мовы, іх характарыстыка.
ТЭМА 2. ЛЕКСІКАЛОГІЯ
2.1 Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як адзінка мовы. Лексічны склад мовы як прадмет лексікалогіі. Лексіка як сістэма ўзаемна звязаных і суадносных элементаў. Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Пытанне азначэння слова. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Слова і паняцце. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова. Адназначныя і мнагазначныя словы. Шляхі ўзнікнення мнагазначнасці. Стылістычнае выкарыстанне мнагазначнасці.
2.2 Аманімія. Паранімія. Аманімія і сумежныя з’явы (амафоны, амаформы, амографы). Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці (сэнсавае адрозненне і практычныя прыёмы адрознення). Тыпы амонімаў. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў, амафонаў, амаформаў і амографаў. Паранімія. Вузкае і шырокае разуменне параніміі. Паранамазія. Міжмоўныя амонімы і паронімы.
2.3 Сінанімія. Антанімія. Сінанімія ў беларускай мове. Сувязь сінаніміі з мнагазначнасцю. Абсалютныя, семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Эўфемізмы. Сінанімічны рад, дамінанта. Шляхі ўзнікнення сінонімаў. Стылістычная роля сінонімаў, іх выкарыстанне ў маўленні. Антонімы. Антанімія і мнагазначнасць. Рознакаранёвыя і аднакаранёвыя антонімы. Кантэкстуаль-ныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза і аксюмаран.
2.4 Стылістычная дыферэнцыяцыі лексікі. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы паводле сферы ўжывання. Сувязь паміж функцыянальнымі стылямі мовы і дыферэнцыяцыяй лексікі са стылістычнага пункту гледжання. Стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка. Стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная і гутарковая. Узаемасувязь паміж падзелам лексікі паводле функцыянальна-стылістычнай афарбоўкі і класіфікацыяй лексікі з экспрэсіўна-ацэначнага боку.Агульнанародная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання. Рухомасць мяжы паміж гэтымі разрадамі лексікі. Дыялектызмы, іх тыпы. Спецыяльная лексіка (тэрміналагічная і прафесійная). Жаргонная лексіка. Аргатызмы.
2.5 Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Актыўная і пасіўная лексіка. Шляхі папаўнення і развіцця лексікі. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай лексікі: індаеўрапейскія, агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы. Нацыянальная адметнасць уласнабеларускай лексікі, пласт безэквівалентных слоў. Запазычанні са славянскіх і неславянскіх моў. Асваенне іншамоўных слоў. Экзатызмы і варварызмы.
Актыўны і пасіўны слоўнікавы склад, прычыны іх суіснавання. Устарэлыя словы і іх класіфікацыя. Неалагізмы (семантычныя і лексічныя). Агульнанародныя і аказіянальныя неалагізмы. Неалагізмы апошніх гадоў. Лексічны аналіз.
ТЭМА 3. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікаграфіі з лексікалогіяй. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў: аднамоўныя, двухмоўныя, шматмоўныя; тлумачальныя, гістарычныя, этымалагічныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, арфаэпічныя, арфаграфічныя, марфемныя; слоўнікі амонімаў, паронімаў, сінонімаў, антонімаў; слоўнікі эпітэтаў; слоўнікі мовы пісьменнікаў; анамастычныя слоўнікі.
ТЭМА 4. ФРАЗЕАЛОГІЯ
4.1 Прадмет, задачы, аб’ём фразеалогіі. Семантычная, марфала-гічная, сінтаксічная, стылістычная характарыстыка фразеалагізмаў. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы. Розныя погляды на шырокі і вузкі аб’ём фразеалогіі. Фразеалагізм і слова. Фразеалагізм і словазлучэнне.
Фразеалагічнае значэнне і яго кампаненты. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў (зрашчэнні, адзінствы), адпаведнасці часцінам мовы (назоўнікавыя, прыметнікавыя дзеяслоўныя і інш.), сінтаксічным адзінкам (адпаведныя словазлучэнню, спалучэнню слоў, сказу). Функцыянальна-стылявыя разрады фразеалагізмаў. Сістэмныя адносіны ў фразеалогіі. Варыянтнасць, мнагазначнасць, аманімічнасць, сінанімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў.
4.2 Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя. Спосабы ўтварэння фразеалагізмаў. Фразеалагізмы паводле іх паходжання. Спрадвечнабеларускія фразеалагізмы (агульнаславянскія, агульнаўсходнесла-вянскія, уласнабеларускія). Запазычаныя фразеалагізмы. Фразеалагічныя калькі і паўкалькі. Фразеалагізмы і пераклад.
ТЭМА 5. ФРАЗЕАГРАФІЯ
Фразеаграфія як раздзел мовазнаўства. Тыпы фразеалагічных слоўнікаў. Тлумачальныя слоўнікі фразеалагізмаў з народнай мовы і асобных гаворак. Фразеалагічныя слоўнікі літаратурнай мовы (тлумачальныя, этымалагічныя, слоўнікі мовы пісьменнікаў). Двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі фразеалагізмаў.
ТЭМА 6. ФАНЕТЫКА І ФАНАЛОГІЯ
6.1 Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Фанетыка як навука пра гукавы лад мовы. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі лінгвістыкі. Паняцце “гукавы лад мовы”. Асаблівасці гукавога ладу беларускай мовы ў параўнанні з рускай.Фанетычныя адзінкі (фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук).
6.2 Гукі мовы. Аспекты вывучэння гукаў. Акустычныя ўласцівасці гукаў. Артыкуляцыйны аспект гукаў. Кароткія звесткі пра моўны апарат. Фанетычная транскрыпцыя. Функцыянальны аспект гукаў. Перцэптыўны аспет вывучэння гукаў.
6.3 Гукі ў моўнай плыні. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Фанетычная пазіцыя. Фанетычны закон. Камбінаторныя і пазіцыйныя змены гукаў. Аканне і яканне як разнавіднасці якаснай рэдукцыі галосных. Акамадацыя. Асіміляцыя. Дысіміляцыя. Спрашчэнні і сцяжэнні гукавых спалучэнняў. Прыстаўныя і ўстаўныя гукі. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні. Фанетычны аналіз.
Тэма 7. Арфаэпія
Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Практычнае значэнне арфаэпіі. Гісторыя станаўлення беларускага літаратурнага вымаўленя. Стылі вымаўлення. Арфаэпічныя нормы і прычыны адхілення ад гэтых норм. Вымаўленне націскных, ненаціскных галосных, спалучэнняў галосных. Асноўныя нормы вымаўлення зычных і спалучэнняў зычных. Асаблівасці арфаэпіі запазычаных слоў.Асноўныя тэндэнцыі развіцця арфаэпічнай нормы на сучасным этапе.
ТЭМА 8. ГРАФІКА
Графіка як раздзел мовазнаўства. Гісторыя беларускай графікі. Прадмет і задачы графікі. Графічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасці беларускага алфавіта ў параўнанні з рускім. Асноўныя і дадатковыя значэнні літар. Адназначныя і двухзначныя літары. Гукавы і складовы прынцыпы графікі. Нялітарныя графічныя сродкі. Графічны аналіз.
Тры графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства (кірылаўская, лацінская, арабская). Кірыліца – аснова беларускай графікі. Выкарыстанне ў беларускім пісьменстве з канца ХVІІ ст. лацінкі. Тэксты, напісаныя арабскім пісьмом. Кітабы.
ТЭМА 9. АРФАГРАФІЯ
9.1 Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Змест і задачы арфаграфіі, яе сувязь з фанетыкай і графікай. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі (фанетычны і марфалагічны). Абмежаванасць дыферэнцыйных і традыцыйных напісанняў у беларускай мове.
9.2 Фанетычны прынцып арфаграфііі правілы, якія грунтуюцца на гэтым прынцыпе. Правапіс галосных о, э, е, ё, я. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс прыстаўных галосных і зычных. Правапіс у, ў.Правапіс падоўжаных зычных.
9.3 Марфалагічны, лекіска-сінтаксічны і лексіка-граматычны прынцыпы арфаграфіі і правілы, заснаваныя на гэтых прынцыпах. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных. Правапіс спалучэнняў зычных. Правапіс мяккага знака і апострафа.
Правілы напісання слоў разам, праз злучок, асобна. Ужыванне вялікай літары. Сінтаксічная і ідэаграфічная функцыі вялікай літары, а таксама яе выкарыстанне ў якасці стылістычнага сродку. Правілы пераносу слоў. Правілы скарачэння слоў.
9.4 Гісторыя беларускай арфаграфіі. Беларускія пісьменнікі другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст. як пачынальнікі арфаграфічнай нармалізацыі. Роля першых беларускіх легальных газет, асабліва “Нашай нівы”, у станаўленні арфаграфічных нормаў.“Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Арфаграфічная рэформа 1933 г.Удакладненні і частковыя змены беларускага правапісу ў 1957 г. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008).
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Дзённая форма навучання
|
№ |
Назва тэмы |
Лекцыі |
Практычныя Заняткі |
|
1 |
Уводзіны |
2 |
2 |
|
2 |
Лексікалогія |
10 |
10 |
|
2.1 |
Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як адзінка мовы |
2 |
2 |
|
2.2 |
Аманімія. Паранімія
|
2 |
2 |
|
2.3 |
Сінанімія. Антанімія
|
2 |
2 |
|
2.4 |
Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы паводле сферы ўжывання |
2 |
2 |
|
2.5 |
Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Актыўная і пасіўная лексіка |
2 |
2 |
|
3. |
Лексікаграфія |
2 |
2 |
|
4. |
Фразеалогія |
4 |
4 |
|
4.1 |
Прадмет, задачы, аб’ём фразеалогіі. Семантычная, марфалагічная, сінтаксічная, стылістычная характарыстыка фразеалагізмаў |
2 |
2 |
|
4.2 |
Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя |
2 |
2 |
|
5. |
Фразеаграфія |
|
2 |
|
6 |
Фанетыка і фаналогія |
4 |
4 |
|
6.1 |
Фанетыка як раздзел мовазнаўства |
2 |
2 |
|
6.2 |
Гукі мовы. Аспекты вывучэння гукаў |
2 |
2 |
|
6.3 |
Гукі ў моўнай плыні |
|
2 |
|
7 |
Арфаэпія |
2 |
2 |
|
8. |
Графіка |
2 |
2 |
|
9. |
Арфаграфія |
4 |
4 |
|
9.1 |
Арфаграфія як раздзел мовазнаўства
|
2 |
|
|
9.2 |
Фанетычны прынцып арфаграфіі і правілы, якія грунтуюцца на гэтым прынцыпе |
|
2 |
|
9.3 |
Марфалагічны, лексіка-сінтаксічны і лексіка-граматычны прынцыпы арфаграфіі і правілы, заснаваныя на гэтых прынцыпах |
|
2 |
|
9.4 |
Гісторыя беларускай арфаграфіі |
2 |
|
|
|
Усяго 62 |
30 |
32 |